30 красавiка 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Панядзелак пачынаецца ў суботу» стане фільмам

14
«Панядзелак пачынаецца ў суботу» стане фільмам

Па аповесці Аркадзя і Барыса Стругацкіх «Панядзелак пачынаецца ў суботу» створаць фільм.

Экранізацыяй твора зоймецца расейская кампанія «КРОК» сумесна з прадзюсарам Алегам Цяцерыным. Дамова аб супрацоўніцтве ўжо падпісаная, паведамілі Lenta.ru ў прэс-службе кампаніі «Фяцісаў-Цяцерын Філмс».

Цяпер вядуцца работы ў напісанні сцэнару стужкі. Здымкі намечаныя на пачатак 2016 году. Выхад фільма на вялікі экран запланаваны на 2017 год.

«Мы з задавальненнем бярэмся за гэты праект. Тут ёсць вялікі прастор для творчасці і крэатыву. Не магу хаваць, што яго рэалізацыя - гэта выклік, бо мы не першыя, хто ўшчыльную ўзяўся за «Панядзелак пачынаецца ў суботу». Былі спробы зняць серыял, шматсерыйны фільм, але ўсе яны заканчваліся на этапе сцэнару перадачай ліцэнзійных правоў іншым кампаніям», - каментуе Цяцерын.

Генеральны дырэктар кампаніі «КРОК» Барыс Баброўнікаў адзначыў, што фільм, галоўны герой якога праграміст, зможа перадаць «дух нашай жывой, актыўнай, індустрыі, якая хутка змяняецца». «Вельмі хацелася б заразіць пакаленне next абыякавасцю ў любой сітуацыі, магчымасцю зірнуць з гумарам на магчымыя жыццёвыя складанасці», - сказаў Баброўнікаў.

Бюджэт новай стужкі складзе каля 2 мільёнаў даляраў - гэта ўласныя сродкі кампаній «КРОК» і «Фяцісаў-Цяцерын Філмс», а таксама спонсарскія ўкладанні.

Аповесць «Панядзелак пачынаецца ў суботу» ўпершыню была часткова экранізаваная ў 1964 годзе. Рэжысёр Аляксандр Бялінскі паставіў тэлеспектакль «Мітусня вакол канапы» па аднайменнай першай частцы твору, але і аўтары, і гледачы адгукнуліся аб фільме вельмі негатыўна.

Двухсерыйную тэлевізійную камедыю Канстанціна Бромберга «Чарадзеі», якая з'явілася ў 1982 годзе, таксама можна назваць экранізацыяй гэтай аповесці, але вельмі аддалена - першапачатковы сцэнар Стругацкіх быў амаль цалкам перапісаны, засталіся толькі некаторыя сюжэтныя матывы і персанажы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках