1 траўня 2024, Серада, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Крэмль стварае экстрэмісцкую сетку ў Заходняй Еўропе

5
Bild: Крэмль стварае экстрэмісцкую сетку ў Заходняй Еўропе

Масква займаецца стварэннем праваэкстрэмісцкай сеткі ў Заходняй Еўропе.

Пра гэта сцвярджае нямецкае выданне Bild са спасылкай на свае крыніцы ў спецслужбах і ў Крамлі, піша Инопресса.ру.

Мэтай расейскага прэзідэнта з'яўляецца пашырэнне свайго ўплыву на палітыку такіх цэнтральных дзяржаў ЕЗ, як Нямеччына і Францыя, а таксама дзяржаў Паўднёвай Еўропы. Стратэгію ў пашырэнні ўплыву распрацавалі экспэрты маскоўскага "Цэнтра стратэгічных распрацовак", назва стратэгічнага дакумента - "Пуцін - новы сусветны кансерватыўны лідар".

Найважнейшым партнёрам Пуціна ў Нямеччыне стане, па ўсёй бачнасці, партыя "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АДН), піша аўтар артыкула. Цэнтральнае месца ў пуцінскай стратэгіі адведзенае гандлю золатам, за кошт якога шмат у чым фінансуецца АДН. "Крэмль, напрыклад, мог бы скупляць золата праз "Альтэрнатыву для Нямеччыны" або даваць партыі магчымасць набываць яго на выгадных умовах", - мяркуюць спецыялісты, якія займаюцца аналізам гэтых планаў.

Акрамя таго, блізкія да спецслужбаў банкі "маглі б прадстаўляць АДН пазыкі", як гэта нядаўна адбылося з французскай ультра-правай партыяй "Нацыянальны фронт", якая атрымала крэдыт больш чым на 9 млн еўра ад расейскага "Першага Чэшска-расейскага банка".

Пуцін, як нагадвае карэспандэнт, прызнаваўся ў тым, што жадае пашырыць сферу свайго ўплыву да Партугаліі. Прынамсі, у траўні адбылася сакрэтная сустрэча паплечнікаў Пуціна з кіраўнікамі правых палітычных еўрапейскіх партый з Балгарыі, Аўстрыі і Францыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках