30 красавiка 2024, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Порту»: Мы разумеем, што павінныя гуляць з БАТЭ на максімуме

Галоўны трэнер «Порту»: Мы разумеем, што павінныя гуляць з БАТЭ на максімуме

Галоўны трэнер "Порту" Хулен Лапетэгі напярэдадні матчу групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў падзяліўся меркаваннем аб суперніку.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю афіцыйнаму сайту БАТЭ.

- У гэтым сезоне БАТЭ перажывае свайго роду змену пакаленняў, што не можа не знайсці адлюстравання ў выніках лігачэмпіёнскіх матчаў: каманда пацярпела тры адчувальныя паразы, у тым ліку і ад "Порту". Ці не прытупляецца ў вас у сувязі з гэтым пачуццё небяспекі?

- Зразумела, не. БАТЭ выдатна прайшоў кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў, пастаянна бярэ тытулы ў беларускім чэмпіянаце, заслужана перамог "Атлетык". Нават у паядынку з "Порту" ў першым туры ў "жоўта-сініх" было дваццаць вельмі добрых хвілін. Мы разумеем, што павінныя гуляць на максімуме, і вельмі паважаем суперніка. Гэта Ліга чэмпіёнаў, і па-іншаму тут нельга.

- Наколькі дасканала вы вывучылі БАТЭ? Ці ёсць у цяперашнім складзе беларускага клуба гульцы, якіх вашым падапечным варта было б баяцца?

- Мы ведаем суперніка добра. Сустракаліся з БАТЭ, прагледзелі шмат матчаў. Але не збіраемся адступаць ад сваёй гульні. Мы павінныя быць цалкам сканцэнтраванымі і памятаць пра моцныя бакі барысаўчан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках