30 красавiка 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Абельская: «Лукашэнку аперыравалі нашыя лекары»

89
Ірына Абельская: «Лукашэнку аперыравалі нашыя лекары»

Дыктатар аднаўляецца ў загараднай рэзідэнцыі.

Пра тое, што Лукашэнку прааперыравалі, у вячэрнім суботнім эфіры СТВ распавяла прэс-сакратар Наталля Эйсмант:

- Прычынай аперацыі стала спартыўная траўма, атрыманая падчас адной з трэніровак у хакеі. Аперацыя была планавай, але з-за шчыльнага, насычанага графіка прэзідэнта Беларусі правесці яе раней не ўяўлялася магчымым. У цяперашні час прэзідэнт Беларусі адчувае сябе здавальняюча. Ён знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Для рэабілітацыі спатрэбіцца тры-чатыры дні. Свае абавязкі прэзідэнт выконвае ў поўным аб'ёме.

Аперацыю правялі ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры кіравання справамі, вядомым у народзе як лечкамісія, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Ёсць размовы, што не нашы лекары аперыравалі. Хоць верыцца з цяжкасцю, у Беларусі ёсць выдатныя лекары ў гэтай галіне, - пацікавіліся журналісты ў галоўнага лекара бальніцы Ірыны Абельскай.

- Аперыравалі нашыя лекары ў нашым медыцынскім цэнтры. Усё, як было сказана прэс-сакратаром. Я нічога тут ні дадаць, ні зменшыць не магу.

- Зараз робяць такія ўмяшанні малаінвазіўныя метадамі. Падобныя аперацыі не вельмі траўматычныя?

- Абсалютна. Вы можаце ў любога спецыяліста, нашага траўматолага ўзяць інтэрв'ю, яны вам раскажуць, наколькі гэта не траўматычныя аперацыі і як яны іх праводзяць. Тэхналогіі абсалютна ідэнтычныя ва ўсім свеце. І ў нас у тым ліку.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках