25 красавiка 2024, Чацвер, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў НАТА і ЕЗ

15
Украіна можа адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў НАТА і ЕЗ

Рашэнне аб гэтым можа прыняць толькі народ краіны.

Пра гэта прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сказала падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам сёння ў Кіеве, павеадмляе УНІАН.

Прэзідэнт Літвы нагадала, што сяброўства ў НАТА могуць атрымаць краіны, якія дасягнулі поспеху ў развіцці дэмакратыі, вяршэнства права, абароны праў чалавека, і адказваюць "усім тым каштоўнасцям і элементам, якія на практыцы з'яўляюцца тымі ж самымі, якія неабходныя для таго, каб атрымаць сяброўства ў Еўрапейскім Звязе. І ў гэтым выпадку важнае значэнне набывае тое, што вы павінныя рухацца ў рэалізацыі працэсу глыбінных рэформ". Толькі тыя краіны, якія маюць дэмакратычнае кіраванне і адказныя ў правядзенні рэформаў, а таксама "тыя ж самыя ўмовы, у пэўнай меры якія неабходна дасягнуць, каб можна было атрымаць сяброўства ў Еўрапейскім Звязе, будуць адпавядаць таму, каб атрымаць сяброўства ў НАТА, і такім чынам гэта азначае, што вы павінныя працаваць, вы павінныя зрабіць шмат хатняй працы, і гэта з'яўляецца няпростым працэсам. Чаму гэта так? Таму што любая краіна, якая будзе ажыццяўляць такія намаганні і праводзіць рэформы, будзе адпавядаць таму, каб стаць сябрам НАТА", - сказала Грыбаўскайтэ.

У сувязі з гэтым яна падкрэсліла, што ні адна краіна не можа ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны, каб дыктаваць, які кірунак у знешняй палітыцы Украіна можа выбіраць, асабліва, паводле яе слоў, гэта тычыцца суседніх краін. "Толькі ўкраінскі народ можа вырашаць", - дадала яна.

Як паведамлялася, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Украіна можа стаць сябрам НАТА, калі жыхары краіны за гэта прагаласуюць. Паводле ягоных слоў, гэтае пытанне можа быць вырашанае выключна на ўсенародным рэферэндуме.

"Рашэнне аб уступленні ці не ўступленні Украіны ў НАТА - гэта выключна кампетэнцыя ўкраінскага народа... Намі напрацаваная праграма мінімум на 6 гадоў напружанай працы для таго, каб краіна адпавядала крытэрам як з нагоды ўступлення ў Еўразвяз, так і крытэрам НАТА. І толькі тады ўкраінскі народ на рэферэндуме будзе мець магчымасць вызначыцца адносна ўступлення ці не ўступлення", - заявіў Пётр Парашэнка на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках