2 траўня 2024, Чацвер, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарцёры нафты адмовіліся зніжаць яе здабычу

18
Экспарцёры нафты адмовіліся зніжаць яе здабычу

Прадстаўнікі Мексікі, Расеі і дзяржаў-сябраў АПЕК не дамовіліся аб скарачэнні аб'ёмаў здабычы нафты.

Сустрэча ў Вене стала рэакцыяй краін-экспарцёраў «чорнага золата» на імклівае падзенне коштаў на гэтую сыравіну на сусветных рынках, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы абмеркавалі сітуацыю на рынку, абмяняліся поглядамі. Нам неабходна падтрымліваць кантакт. Мы дамовіліся сустрэцца зноў праз тры месяцы», - заявіў журналістам па выніках перамоў міністр замежных спраў Венесуэлы і экс-прэзідэнт венесуэльскага дзяржаўнага канцэрна Petróleos de Venezuela (PDVSA) Рафаэль Рамірэс.

З ягоных слоў, усе ўдзельнікі дыялогу пагадзіліся з тым, што існыя кошты на «чорнае золата» занадта нізкія, аднак ніхто з прысутных на сустрэчы не пагадзіўся пайсці на зніжэнне афіцыйных квот на здабычу нафты.

На перамовах у Вене акрамя Рамірэса прысутнічалі, у прыватнасці, кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак і кіраўнік энэргетычнага ведамства Мексікі Пэдра Хаакін Колдвэл.

Сусветныя рынкі адрэагавалі на вынікі сустрэчы падзеннем коштаў на энэрганосьбіты. У прыватнасці, кошт барэля нафты еўрапейскага гатунку Brent знізіўся больш, чым на даляр - амаль да 78-даляравай адзнакі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках