2 траўня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпагранкамітэт уважае беларусаў за «рускіх»

91

Дзіўная нататка з'явілася на сайце Дзяржпагранкамітэта.

Беларусы таксама «рускія», хоць і не «носяць па нацыянальнасці» гэтае ганаровае «званне», сцвярджаецца ў ёй, піша «Наша Нiва».

«Пытаннем пра тое, што з'яўляецца рухаючай сілай рускага воіна, прадстаўнікі заходніх дзяржаў задаваліся цягам многіх стагоддзяў. Ні нашэсце Напалеонаўскіх войскаў, ні дзве сусветныя вайны не змаглі зламаць славяніна, а наадварот, умацавалі яго, зрабіўшы больш стойкім і цягавітым.

Пад гэтай невядомай з'явай, рухальным элементам Перамогі разумеецца ўнікальная сіла духу, якая культывавалася з году ў год, з стагоддзя ў стагоддзе не толькі ў тых, хто па нацыянальнасці носіць званне рускі. Гэта прадстаўнікі і Беларусі, і Украіны, якія цягам многіх стагоддзяў разам дзялілі гістарычныя радасці і нягоды».

Як бачна, аўтар гэтай нататкі беларусаў не аддзяляе ад рускіх, а гісторыю Беларусі - ад гісторыі Расеі. Згаданыя тут войны для Беларусі сталі жахлівым бедствам, Беларусь тады была крывавым полем, аб'ектам акупацыі і разменнай манетай для імперый, была тройчы пераўтвораная ў руіны. Можна толькі ўяўляць, наколькі лепшай была б наша краіна, калі б не тыя войны.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках