3 траўня 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла ўвоз мяса з Беларусі

27
Расея забараніла ўвоз мяса з Беларусі

Рассельгаснагляд уводзіць забарону на продаж у Расеі мяса яшчэ васьмі беларускіх прадпрыемстваў.

Яна ўведзеная ўслед за уведзенымі двума днямі раней аналагічнымі забаронамі ў дачыненні да 11 кампаній, паведамляе РІА «Новости».

Забарона ўводзіцца на прадукцыю наступных прадпрыемстваў: ААТ «Агракамбінат Скідзельскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «АФПК Жлобінскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет».

На іх прыпадае амаль увесь аб'ём імпарту беларускага мяса ў Расею - блізу 400 тысяч тон сумай не менш за 300 мільёнаў даляраў.

Афіцыйна ведамства патлумачыла такія меры выяўленнем у прадукцыі беларускіх кампаній небяспечных для здароўя мікраарганізмаў. З панядзелка ўжо была забароненая да рэалізацыі ў Расеі прадукцыя Слуцкага мясакамбіната праз тое, што ў яе каўбасе быў знойдзены геном віруса афрыканскай чумы свіней.

Беларускія лабараторыі ў сваю чаргу не знайшлі парушэнняў у прадукцыі мясакамбінатаў, пастаўкі з якіх Расея забараніла ў панядзелак.

Пра гэта распавёў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці Мінсельгаса Беларусі Аляксей Багданаў.

З ягоных слоў, калі Расея цалкам адмовіцца ад імпарту мяса, Менск зможа знайсці іншыя рынкі. «Мы пастаўляем сваю прадукцыю ў 56 краін. Мы знойдзем, куды яе дзець», - дадаў ён

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках