3 траўня 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльдар Разанаў пайшоў на папраўку

7
Эльдар Разанаў пайшоў на папраўку

Стан здароўя рэжысёра Эльдара Разанава палепшыўся пасля некалькіх дзён ягонай шпіталізацыі.

Пра гэта паведамляе раніцай у сераду, 26 лістапада, «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў кіраўніцтве бальніцы

«Паводле звестак на раніцу, Эльдар Аляксандравіч застаецца ў рэанімацыі, аднак агулам ягоны стан паляпшаецца, ён у свядомасці», - распавёў суразмоўца агенцтва. Крыніца падкрэсліла, што Разанаву, магчыма, атрымаецца пазбегнуць праблем з маўленнем, якія могуць паўстаць пасля інсульту.

Эльдара Разанава шпіталізавалі ў цяжкім стане ў шпіталь імя Бурдэнкі ўвечары ў панядзелак, 24 лістапада. Неназваны сябар сям'і рэжысёра раней паведаміў агенцтву, што Разанава адправілі ў бальніцу пасля таго, як яму стала дрэнна. Пры гэтым знаёмы Разанава меркаваў, што рэжысёр мог пазбегнуць інсульту. «Спачатку хацелі абысціся без бальніцы, але лекарка параіла шпіталізаваць на ўсялякі выпадак і абследаваць. Збіраючыся ў бальніцу, Разанаў быў бадзёры і нават жартаваў», - распавёў сябар сям'і.

87-гадовы Эльдар Разанаў вядомы як рэжысёр, актор, сцэнарыст, тэлевядучы і пісьменнік. Сярод самых вядомых ягоных фільмаў стужкі «Беражыся аўтамабіля», «Старыя-разбойнікі», «Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расеі», «Іронія лёсу, або з лёгкай парай!», «Службовы раман», «Гараж». Усяго Разанаў зняў блізу 30 мастацкіх фільмаў, напісаў сцэнары да дзевяці кінакарцін, стаў аўтарам больш за 10 кніг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках