2 траўня 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упрыгожыць ялінку сёлета абыдзецца ў мільён

3

Да 2015-га яшчэ больш за месяц, а ў секцыях з навагоднімі цацкамі-гірляндамі даўно аншлаг.

«Комсомольская правда в Беларуси» даведалася, колькі сёлета будзе каштаваць упрыгожыць ялінку і сціпла адзначыць свята.

Жывыя елкі: да 1 м - 70 - 120 тыс руб, да 2 м - 80 - 150 тыс руб, да 3 м - ад 90 - 180 тыс руб.

Зорка: ад 23 да 114 тыс руб.

Гірлянда: ад 126 да 692 тыс руб.

Мішура: ад 3,4 тыс руб за дожджык да 52 тыс руб за пушыстую гірлянду.

Шары: ад 2 тыс руб за маленькі пластмасавы шарык да 31 тыс руб за шкляны шар, як у дзяцінстве.

Фігурка-сімвал Новага года: ад 13,5 да 50 тыс руб.

Дзед Мароз пад елку: ад 183 да 562 тыс руб.

Снягурка пад елку: ад 148 да 329 тыс руб.

Навагодні падарунак з цукеркамі: ад 35 да 275 тыс руб.

Бутэлька «Савецкага шампанскага»: у сярэднім 68 тыс руб, плюс мандарыны па 27 тыс руб за кіло.

РАЗАМ

Сабраць прыбраную ялінку з 30 шарамі, мішурой і іншымі ўпрыгожваннямі, плюс навагодні мінімум - цукеркі, шампанскае, мандарыны... У выніку самае сціплае святкаванне з прыбранай елкай, і звонам келіхаў абыйдзецца ад 770 тыс руб да 3,5 млн руб, а калі браць у сярэднім, то прыкладна ў 2,1 млн руб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках