3 траўня 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будні Расеі: Пасажырам давялося штурхаць прымерзлы самалёт

40

Пры мінус 50 градусах шасі самалёта намёртва прымерзлі да пакрыцця аэрадрома Ігаркі ў Краснаярскім краі.

Як паведаміла LifeNews крыніца ў аэрапорце Ігаркі, НЗ з лайнерам адбылося напярэдадні раніцай. Перад узлётам слупок тэрмометра апусціўся да -52 градусаў, таму шасі прымерзла да пакрыцця аэрадрома, не даючы самалёту выехаць на ўзлётна-пасадачную паласу і зрабіць разгон.

- Авіякампанія выкарыстала змазку для шасі, не прызначаную для раёнаў Крайняй Поўначы. Паколькі лайнер прастаяў на марозе больш за дзень, апоры прымерзлі да пляцоўкі перад узлётам, - распавяла каналу крыніца на аэрадроме. - Потым ужо адагрэлі шасі, усё нармальна. Гэта быў чартарны рэйс вахтавікоў, які будзе выконвацца авіякампаніяй «КАТЭКавіа».

У момант здарэння на борце знаходзілася блізу 70 чалавек. Пасажырам рэйса давялося дапамагаць экіпажу і тэхнічнаму персаналу зрушыць самалёт з месца.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках