3 траўня 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За хабар $80 тысяч затрыманы супрацоўнік менскага дзяржпрадпрыемства

22
За хабар $80 тысяч затрыманы супрацоўнік менскага дзяржпрадпрыемства

Пад варту ўзяты работнік УП «Минсккоопвторресурсы».

Ён атрымаў хабар 80 тысяч даляраў за абяцанне развязаць дзве праблемы.

33-супрацоўнікі дзяржпрадпрыемства з 29 кастрычніка да 19 лістапада 2014 года ў вуснай форме запатрабавалі ад калегі для перадачы службовым асобам УП 50 тысяч даляраў за заступніцтва на працы, за пакіданне на працы.

У гэты ж перыяд ён запатрабаваў з таго ж чалавека яшчэ 30 тысяч даляраў, але ўжо для перадачы службовым асобам праваахоўных органаў для вынясення пастановы аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы эканамічнага складу злачынства.

Службовыя асобы, якім нібыта прызначаліся грошы, не ўстаноўленыя.

Грошы абвінавачаным былі атрыманыя 19 лістапада. Тады ж яго затрымалі, паведамляе БелаПАН.

Абвінавачванне прад'яўлена двойчы паводле ч. 5 арт. 16 (за падбухторванне на ўчыненне злачынства) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару паўторна або ў буйной суме) КК і адзін раз паводле ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйнай суме) КК.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках