3 траўня 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эктар Эрэра: БАТЭ заслугоўвае павагі

1
Эктар Эрэра: БАТЭ заслугоўвае павагі

Хаўбек «Порту», які адзначыўся голам і двума пасамі ў лігачэмпіёнскім матчы з БАТЭ (3:0), падзяліўся ўражаннямі ад паядынку.

«Нягледзячы на вераснёвую хатнюю перамогу над БАТЭ з лікам 6:0, ведалі, што нас чакае складаны матч. Па-першае, выязны, па-другое, цяжкія ўмовы надвор'я, па-трэцяе, сустракаліся з шматразовым чэмпіёнам Беларусі. Так, барысаўчане згулялі некалькі няўдалых паядынкаў у цяперашнім розыгрышы, але яны - наймацнейшы клуб сваёй краіны, які, безумоўна, заслугоўвае павагі.

Думаю, першы тайм гаспадары правялі добра. Яны выйшлі з выдатнай матывацыяй і выйгравалі шмат адзінаборстваў. Мы ж не зусім сабраліся, але ў перапынку ўсвядомілі, што трэба дадаваць і браць тры балы. Рады, што гэта ўдалося зрабіць.

Зразумела, з трох галоў мне больш за ўсё спадабаўся першы - які я забіў сам. Аднак і два іншых мячы, калі я аддаў дзве выніковыя перадачы, таксама атрымаліся цудоўнымі. Да ўсяго іншага, яны дазволілі зняць напружанне і больш-менш спакойна дайграць матч.

На мінулым тыдні я ўжо выступаў на «Барысаў-Арэне», калі зборная Мексікі саступіла Беларусі - 2:3. Мне спадабалася гэтая краіна за адным выключэннем. У гэтую пару года ў ёй вельмі холадна, проста немагчыма выйсці на вуліцу! Таму шчаслівы, што ўдалося перамагчы пры такім надвор'і», - прыводзіць словы гульца «Прессбол» са спасылкай на uefa.com.

Нагадаем, БАТЭ прайграў «Порту» 0:3. Матч паміж БАТЭ і «Порту» прайшоў учора на «Барысаў-Арэне».

Фота: Reuters/Васіль Фядосенка

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках