3 траўня 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова не паслухалася Лукашэнку?

34

Нацбанк наважыў набыць новы аўтамабіль маркі «Фольксваген».

Атрымаўшы ўказанне Лукашэнкі абыйсціся двума аўтамабілямі для абслугоўвання, Нацбанк наважыў набыць новае аўто.

Аб'ява аб конкурсе на пастаўку легкавога аўтамабіля «Фольксваген» апублікаваная 26 лістапада на сайце Нацбанка, піша «Салiдарнасць».

Цікава, што два тыдні таму Аляксандр Лукашэнка даў наступнае ўказанне кіраўніцы Нацбанка Надзеі Ермаковай:

- Каб не было больш размоў наконт таго, што вы там жыруеце разам з банкамі, давайце дамовімся так.

...Трэба абыйсціся двума аўтамабілямі ў Нацбанку для абслугоўвання - значыць, два легкавыя аўтамабілі. Сёння гэта нятанна, тым больш, такія кошты на бензін.

Забеспячэнне, заробак, праграмнае забеспячэнне, без якога не абысціся - асабіста зацвердзіць кожнаму. Усё астатняе зняць. І асабіста мне далажыце сваю пазіцыю, не ўзгадняючы ні з якімі банкамі.

Аднак Нацбанк, падобна, наважыў пажывіцца яшчэ адным аўтамабілем, прычым імпартным - не «Джылі».

Узнікае пытанне: альбо Нацбанк да гэтага часу меў у сваім распараджэнні толькі адно аўто (што малаверагодна), альбо там наважылі не паслухацца Лукашэнку.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках