3 траўня 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Радыё Віцебск»: Песні па-беларуску мы не ставім

21
«Радыё Віцебск»: Песні па-беларуску мы не ставім

Музычная рэдактарка дзяржаўнай радыёстанцыі Дар'я Пацехіна адкрыта заявіла, што песні на беларускай мове не выконваюцца ў іх эфіры.

Тое, што большасць беларускіх радыёстанцый уважаюць кампазіцыі за жорсткі нефармат толькі праз тое, што яны выконваюцца на беларускай мове, пацвердзілася ў чарговы раз, піша tuzin.fm.

Лідар гурту HandMade Яўген Валошын сутыкнуўся з адмовай, прапанаваўшы да ратацыі на «Радыё Віцебск» сваю новую кампазіцыю «Нямое кіно». Музычная рэдактарка радыёстанцыі Дар'я Пацехіна, атрымаўшы кампазіцыю, адразу папярэдзіла ў карэктнай форме, што кампазіцыі на беларускай мове яны не ставяць.

«Не хачу, каб гэта выглядала як скарга, бо дзяўчына з радыё з павагай паставілася да майго звароту, паслухала, сказала. Проста такая сітуацыя склалася менавіта ў Віцебску, я думаю. Даюць свае вынікі помнікі прарасейскім дзеячам. Ды яшчэ можа недагляд мясцовага аддзела культуры, які курыруе гэта радыё», - пракаментаваў гэты выпадак лідар HandMade.

Песні гэтай групы гучаць у эфіры іншых беларускіх дзяржаўных радыёстанцый, прынамсі, на радыё «Гродна», «Мінская хваля», радыё «Сталіца». Групу таксама пастаянна запрашае на здымкі тэлеканал ОНТ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках