2 траўня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША размесцяць танкі ва Усходняй Еўропе

ЗША размесцяць танкі ва Усходняй Еўропе

ЗША плануюць размясціць у краінах NATO каля 150 танкаў і іншых браняваных машын.

Частка з іх будзе размешчаная ва Усходняй Еўропе. Пра гэта заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Фрэдэрык Бэн Ходжэс, паведамляе «Лiга.нет» са спасылкай на літоўскае выданне DELFI.lt.

Танкі ЗША ў Еўропе будуць размешчаныя ў рамках аперацыі Atlantic Resolve, мэта якой - узмацненне бяспекі краін Балтыі і Польшчы ў кантэксце агрэсіўнай палітыкі Масквы на ўсходзе Украіны.

Амаль 50 адзінак бронетэхнікі ўжо накіраваныя ў Еўропу, а яшчэ 100 танкаў M1 «Абрамс» і баявых машын пяхоты «Брэдлі» плануецца пераправіць у Нямеччыну і, магчыма, у іншыя краіны, распавёў у тэлефонным інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву AFP Фрэдэрык Бэн Ходжэс.

«Вайскоўцы прыедуць, правядуць навучанне і паедуць. Тэхніка застанецца (у Еўропе)», - растлумачыў амерыканскі генерал.

З ягоных слоў, гэта будзе «нашмат танней», чым вазіць танкі туды-сюды праз Атлантычны акіян. Акрамя таго, такое размяшчэнне танкаў павысіць эфектыўнасць манеўраў ля ўсходніх межаў NATO.

Ходжэс растлумачыў, што бліжэйшым часам дасць свае рэкамендацыі аб размяшчэнні часткі гэтай бронетэхнікі ў якой-небудзь з дзяржаў Усходняй Еўропы.

«Я ацаню магчымасці. У тым ліку і магчымасць размяшчэння бранятанкавай роты або батальёна ў такіх месцах, як краіны Балтыі, Польшча, Румынія, Балгарыя», - распавёў генерал.

Нагадаем, раней у NATO заяўлялі пра ўпэўненасць у здольнасці альянсу абараніць ўсіх сваіх чальцоў, калі агрэсію Расеі не спыняць ва Украіне і яна перакінецца на краіны Балтыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках