3 траўня 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Усцінаў сустрэнецца з самым вядомым вулічным байцом ЗША

4
Беларус Усцінаў сустрэнецца з самым вядомым вулічным байцом ЗША

Бой адбудзецца 11 снежня ў Маскве.

У расейскай сталіцы адбудзецца вечар бокса, у рамках якога 37-гадовы беларускі суперцяжкавагавік Аляксандр Усцінаў сустрэнецца з 40-гадовым амерыканцам Кевінам Фергюсанам, які больш вядомы пад імем Кімба Слайс, паведамляе allboxing.ru.

Абодва баксёры не выходзілі на рынг з 2013 года. Усцінаў ў лістападзе мінулага года перамог аднагалоснай пастановай суддзяў новазеландца Дэвіда Туа. Фергюсан апошні бой правёў у студзені 2013 года. Усяго на прафесійным рынгу ён правёў 7 паядынкаў супраць малавядомых спаборнікаў і над усімі атрымаў перамогі.

Бой запланаваны на 10 раўндаў і адбудзецца на арэне «Дынама» ў Крылацкім.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках