2 траўня 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадавачка пры падтрымцы прафсаюза РЭП перамагла ў судзе над наймальнікам

2
Прадавачка пры падтрымцы прафсаюза РЭП перамагла ў судзе над наймальнікам

Лунінецкі суд пастанавіў, што прадпрымальнік павінен выплаціць звольненай Алене Дубаносавай належны ёй заробак.

Пастанова суда была абвешчаная каля месяца таму. Нагадаем, у канцы траўня Алена Дубаносава, жонка выгнанага з «Граніту» актывіста Незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава, была звольненая з прыватнай крамы парфумерыі «Прыгажуня», дзе працавала прадавачкай, піша praca-by.info.

Прадпрымальнік Аляксей Кацуба звольніў падначаленую за «здзяйсненне правіны».

Алена Дубаносава з такой фармулёўкай не пагадзілася і падала пазоў аб аднаўленні на працы. Пазней яна свае патрабаванні змяніла. Прынамсі, Алена Дубаносава папрасіла суд абавязаць адказчыка змяніць фармулёўку звальнення на «па пагадненні бакоў», а таксама спагнаць заробак за снежань 2013 г. - красавік 2014 года, які яна не атрымала.

Пастанову суда пракаментаваў муж Алены Леанід Дубаносаў.

- Суд пастанавіў спагнаць з наймальніка заробак толькі за красавік (1 млн 300 тысяч рублёў), паколькі на момант падачы пазову ўжо мінуў трохмесячны тэрмін даўнасці для патрабаванняў выплат за папярэдні перыяд. Ад просьбы аднаўлення на ранейшай працы Алена адмовілася, бо стала зразумела, што яе былы наймальнік гатовы павесіцца за капейку, што не абяцае яго супрацоўнікам нічога добрага.

І паколькі жонка ўжо ўладкавалася на працу ў іншую краму, мы не сталі дамагацца таго, каб была змененая фармулёўка прычыны звальнення з ранейшага месца працы. За тое, што суд стаў на наш бок, трэба падзякаваць прафсаюз работнікаў РЭП. Падтрымка і парады прафсаюзнага юрыста Уладзіміра Малея нам вельмі дапамаглі, мы ж не ведалі сваіх правоў. Лідар прафсаюза Генадзь Фядыніч пастаянна тэлефанаваў нам, цікавіўся справамі, за што яму вялікі дзякуй, - распавёў Леанід Дубаносаў.

Нагадаем таксама, што пасля таго, як Алена Дубаносава падала ў суд на прадпрымальніка Аляксея Кацубу, па яго заяве ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 14 (замах на злачынства) і часткі 2 артыкула 257 (падман спажыўцоў) КК РБ.

У абвінавачванні сцвярджаецца, што Алена Дубаносава завышала кошт тавару.

- Крымінальная справа знаходзіцца цяпер у падвешаным стане. Выставіць Алене няма чаго. Наадварот, паводле маёй інфармацыі, следства праводзіць цяпер праверку наймальніка. Той абвінаваціў жонку ў нястачы, бо не хацеў плаціць ёй заробак, - дадаў Леанід Дубаносаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках