3 траўня 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: У Расеі паніка праз грэчку

19
Financial Times: У Расеі паніка праз грэчку

Грачаныя крупы падаражэлі ўдвая, а ў некаторых крамах абмежавалі іх продаж.

"Грэчкі няма", - папярэджвае надпіс на шыльдзе, якая стаіць на пустой паліцы ў краме ў расейскім горадзе Мурам. У іншай краме непадалёк крупы ёсць, але ўдвая даражэйшыя, чым месяц таму - па 90 рублёў, або 2 даляры за кілаграм.

Пра гэта сёння піша Financial Times у артыкуле пад назвай "Расейская эканоміка: грэчкавы блюз". Ажыятаж на грэцкія крупы ўспыхнуў у Расеі праз навіну пра неўраджай у гэтым годзе, паведамляе ZN.ua.

Некаторыя прадуктовыя крамы ўвялі квоты на продаж грэчкі. Напрыклад, супермаркет "Стужка" ў Санкт-Пецярбургу дазваляе сваім пакупнікам набыць не больш за 5 упаковак грэчкі ў адны рукі. Федэральная служба статыстыкі РФ паведамляе, што за мінулы тыдзень кошты на грэчку падскочылі на 27,5% у параўнанні з паказчыкам на пачатку месяца.

Выданне адзначае, што пра прадуктовы крызіс у Маскве казаць рана, паколькі паліцы напоўнены іншымі прадуктамі. Але дэфіцыт грэчкі прымушае расейцаў заўважаць, што эканамічныя праблемы іх краіны цяпер датычацца кожнага, а не толькі элітаў, якія засталіся без французскага сыру і заходніх дарагіх прадуктаў.

"Гэта падобна на гісторыі, якія распавядала мая бабуля пра СССР: пустыя паліцы і абмежаванні ў прадуктовых крамах", - сказаў студэнт Фёдар Зайцаў, які нарадзіўся ў 1998 годзе.

Пакуль нешматлікія расейцы ставяць пытанне аб становішчы рэчаў у краіне сёння, нягледзячы на абвал цэн на нафту, санкцыі праз агрэсію Расеі супраць Украіны і структурныя эканамічныя праблемы, якія штурхаюць эканоміку ў рэцэсію. Аднак адчуванне трывогі ў грамадстве з'явілася.

"Нам трэба быць уважлівымі да такіх рэчаў, як страх. Людзі імкнуцца запасацца, бо яны больш не адчуваюць сябе ў бяспецы. У гэтым вінаваты абвал рубля. Людзі баяцца, што заўтра цэны будуць яшчэ вышэйшыя, таму лепш купіць сёння. І яны не памыляюцца", - сказаў чыноўнік з міністэрства аграрнай прамысловасці РФ.

Восенню ў Расеі выраслі кошты не толькі на грэчку, але і на іншыя прадукты харчавання. У Пуціна сцвярджаюць, што рост коштаў на прадукты на расейскім рынку не мае нічога агульнага з забаронай імпарту прадуктаў з ЗША і ЕЗ, а звязаны са звычайным падаражаннем кармоў. У гэты ж час, у СМІ з'явіліся паведамленні, што рост коштаў на грэчку прымусіць расейскую ўладу распрадаваць яе запасы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках