24 красавiка 2024, Серада, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Трагедыю ў Данбасе спыніць моцнае войска

Парашэнка: Трагедыю ў Данбасе спыніць моцнае войска

Украінскае войска мае патрэбу ў актывізацыі супрацоўніцтва з вайскоўцамі ЗША і NATO.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сказаў у сераду на сустрэчы ў Кіеве з галоўнакамандуючым Аб'яднаных Узброеных Сіл NATO ў Еўропе генералам Філіпам Брыдлаў, паведамляе "Лiга.нет".

Ён адзначыў, што за апошнія сем месяцаў "Украіне ўдалося пабудаваць практычна новае войска, якое мае моцны дух і высокі патрыятызм і, што вельмі важна, войска мае вельмі моцную падтрымку ўкраінскага народа".

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што "Украінскаму войску ўдалося правесці некалькі ўдалых вайсковых аперацый, і цяпер яно мае патрэбу ў актывізацыі супрацоўніцтва з вайскоўцамі ЗША і NATO менавіта ў кірунку абмену досведам і ведамі і паляпшэння падрыхтоўкі".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ЗША за вайсковую дапамогу і адзначыў важнасць развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў абароннай сферы, што дасць магчымасць не толькі ўзмацніць ўкраінскае войска, але і, галоўнае, - выратаваць жыццё ўкраінскіх вайскоўцаў.

Парашэнка адзначыў, што спыніць трагедыю на Данбасе магчыма толькі пры ўмове наяўнасці "моцнага, прафесійнага, надзейнага і патрыятычнага войска". Тады палітычным лідарам нашай краіны, дыпламатам будзе нашмат лягчэй знайсці магчымасць урэгулявання сітуацыі.

"Генерал Брыдлаў выказаў падтрымку ўкраінскаму народу і спачуванні сем'ям загінулых ўкраінскіх воінаў на Данбасе", - адзначае прэс-служба Парашэнкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках