3 траўня 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Кіева адкрылі помнік Міхаілу Жызнеўскаму (Фота)

10

Сёння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве быў усталяваны помнік Міхаілу Жызнеўскаму - актывісту Еўрамайдану, які загінуў у дні рэвалюцыі адным з першых.

На адкрыцці прысутнічалі бацькі Міхаіла Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч, паведамляе карэспандэнт «Каментароў».

Са слоў мамы, іх сям'я, якая жыве ў Беларусі, падвяргаецца пераследу, і таму прысваенне іх сыну звання Героя Украіны з'яўляецца надзвычай важным для іх. На думку Жызнеўскіх, гэта дапаможа знізіць інтэнсіўнасць пераследу.

Таксама з просьбай прысвоіць Жызнеўскаму званне Героя Украіны звярнуліся беларускія апазіцыянеры.

Нагадаем, раней Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб прысваенні 99 Героям Нябеснай Сотні звання Героя Украіны, аднак Жызнеўскі быў узнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай Сотні. Прэзідэнт удакладніў, што паводле працэдуры, званне Героя Украіны немагчыма прысвоіць тром замежнікам, якія загінулі ў час Рэвалюцыі годнасці.

Міхаіл Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня на вул. Грушэўскага. 28 студзеня маладога чалавека пахавалі на могілках у пасёлку Знамя Працы пад Гомелем.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках