3 траўня 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін звернецца да Федэральнага сходу 4 снежня

11
Пуцін звернецца да Федэральнага сходу 4 снежня

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін выступіць з пасланнем да Федэральнага сходу 4 снежня.

Пра гэта паведаміла спікер верхняй палаты парламента РФ Валянціна Мацвіенка, паведамляе BBC.

"Чацвёртага снежня адбудзецца сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат парламента Федэральнага сходу ў Вялікім Крамлёўскім палацы для заслухоўвання паслання прэзідэнта", - паведаміла Мацвіенка.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12:00. У мінулым годзе Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да парламента, выказаў незадаволенасць мерамі, што прымаюцца выканаўчай уладай для рэалізацыі мэтаў, закладзеных у яго "травеньскіх указах" мінулага года.

Кажучы пра страты бюджэту, Пуцін тады закрануў праблему афшорных кампаній: з ягоных звестак, праз афшоры ў 2012 годзе прайшлі расейскія сродкі на агульную суму 11 млрд даляраў. Пуцін заявіў, што даходы кампаній, зарэгістраваных у афшорах, але якія належаць расейцам, павінны абкладацца падаткамі паводле расейскага заканадаўства.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках