3 траўня 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 снежня ў Менску ўключаць святочную ілюмінацыю

5
15 снежня ў Менску ўключаць святочную ілюмінацыю

Святочную ілюмінацыю ў Менску плануюць уключыць за два тыдні да новага года.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік вытворчага аддзела УП "Мінгарсвятло" Уладлен Чухін.

Да навагодніх святаў спецыялісты прадпрыемства "Мінгарсвятло" аформяць ілюмінацыю на гарадскіх елках, на плошчах, абсталююць на магістралях святлодынамічныя расцяжкі, каля 60 дрэў упрыгожаць святлодынамічнымі дажджамі. Святочны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно ўсталяваныя на вуліцах, так і новыя фігуры. Напрыклад, у гэтым годзе новая ілюмінацыя з'явіцца ў месцах масавых гулянняў на вуліцах Асаналіева, Сталетава, Русіянава і Барамзіной.

Святочныя агні ў сталіцы 24-25, 31 снежня, а таксама 1, 6-7 і 13 студзеня ўключаць разам з вонкавым асвятленнем вечарам і з ім жа выключаць на наступную раніцу. У перадсвяточныя дні ілюмінацыя будзе зіхацець у цёмны час сутак з моманту ўключэння вонкавага асвятлення да 23.00 і кожную раніцу з 6.00 да выключэння вулічных ліхтароў.

Прадпрыемства "Мінгарсвятло" абслугоўвае 91,3 тысяч свяцільняў вонкавага асвятлення, у тым ліку 1,1 тысяч - з ртутнымі лямпамі, 80,2 тысяч - з натрыевымі, 10 тысяч - з люмінесцэнтнымі. На абслугоўванні таксама знаходзяцца 8,1 тысяч святлокропак аб'ектаў раённых аддзелаў адукацыі і аховы здароўя, 30 тысяч - архітэктурнай падсветкі дамоў, 2,6 тысяч святлокропак - архітэктурнай падсветкі збудаванняў, уязных знакаў - усяго 132 тысяч святлокропак. Працягласць ліній асвятлення ў горадзе складае 3891,4 км, з іх кабельных - 3237,7 км, паветраных - 653,7 км.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках