3 траўня 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай абверг хлусню расейскіх СМІ аб прызнанні анексіі Крыма

15

Кітай не падтрымліваў анексію Крыма Расейскай Федэрацыяй.

Пра гэта сведчыць пераклад вытрымак з ноты кітайскага знешнепалітычнага ведамства, які апублікаваў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс, піша «Новое время».

Раней расейскае дзяржаўнае інфармагенцтва ТАСС апублікавала некарэктную інфармацыю аб пазіцыі Кітая адносна Крыму. Паведамлялася, што Кітай не выключае ўдзелу Крыма ў праектах будаўніцтва Эканамічнага пояса Вялікага шаўковага шляху.

Мяркуючы па апублікаванаму Перабійнісам дакументу, на самай справе Кітай вітае ўдзел усіх рэгіёнаў Расеі ў праектах будаўніцтва Эканамічнага пояса Вялікага шаўковага шляху, прычым Крым не згадваецца.

ТАСС таксама паведамляў, што Кітай выступае супраць самавызначэння народаў у форме правядзення рэферэндумаў, але Крыма гэта не датычыцца.

"На самой справе кітайскі бок не казаў нічога падобнага", - сказана ў перакладзе вытрымак ноты МЗС Кітая.

На 26 лістапада ТАСС выправіў некарэктную інфармацыю.

Раней Кітай адмовіўся ад забудовы тэрыторый завода ЗІЛ у Расеі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках