3 траўня 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь мае намер купляць малако ў Эстоніі

11
Беларусь мае намер купляць малако ў Эстоніі

Тлумачыцца гэта ўзросшым попытам на беларускія малочныя прадукты з боку Расеі.

На гэтым тыдні міністр сельскай гаспадаркі Эстоніі Івар Падар знаходзіцца з візітам у Беларусі. У Менску Падар сустракаецца з беларускім міністрамі сельскай гаспадаркі і гандлю, а таксама з прадстаўнікамі прадпрыемстваў малочнай і рыбнай прамысловасці.

Як паведаміў тэлеканал ERR, Амбасада Беларусі ў Эстоніі ў пачатку лістапада прапанавала закупляць малако ў гэтай прыбалтыйскай краіне. Такая зацікаўленасць тлумачыцца ўзросшым попытам на беларускія малочныя прадукты з боку Расеі.

З 2004 года Эстонія не экспартавала малако і малочныя прадукты ў Беларусь. Пасля візіту эстонскай дэлегацыі ў Менск стануць вядомыя далейшыя крокі супрацоўніцтва дзвюх краін.

Са жніўня 2014 Расея забараніла ўвоз у тым ліку і эстонскай малочнай прадукцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках