18 красавiка 2024, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Ва Украіне знаходзіцца 7,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў

6
СБУ: Ва Украіне знаходзіцца 7,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў

На тэрыторыі так званых "ЛНР" і "ДНР" знаходзіцца 7,5 тыс. расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі, паведамляе УНІАН.

"Паводле нашай інфармацыі, гаворка ідзе пра 7,5 тыс. расейскіх вайскоўцаў, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыях так званых "ЛНР" і "ДНР". Мы не фіксуем вываду або памяншэння прысутнасці расейскіх войскаў у так званых "ЛНР" і "ДНР", - сказаў ён.

Паводле слоў Маркіяна Лубкіўскага, назіраецца нарошчванне колькасці боепрыпасаў на акупаваных тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласцей, якое завозіцца праз не кантралюемыя ўкраінскімі памежнікамі ўчасткі мяжы з Расеяй.

Таксама ён адзначыў, што ўкраінскі бок валодае інфармацыяй аб месцах размяшчэння расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны, а таксама аб месцах размяшчэння падрыхтоўчых тэрарыстычных лагераў у Данецкай вобласці, у Крыме і на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках