2 траўня 2024, Чацвер, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы адзначаюць Дзень герояў

28
Беларусы адзначаюць Дзень герояў

27 лістапада 1920 пачаліся баявыя дзеянні паміж слуцкімі палкамі БНР і часткамі Чырвонага войска.

Гэты дзень беларускія патрыёты адзначаюць як Дзень герояў.

Спыненне вайны паміж савецкай Расеяй і Польшчай дало магчымасць аднавіць барацьбу за незалежнасць Беларусі. На тэрыторыях, якія пакідалі польскія войскі, але куды яшчэ не ўступілі бальшавікі, фармаваліся мясцовыя органы ўлады. У лістападзе 1920 года была створана Слуцкая рада. Яна абвясціла аднаўленне ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі павета. Паводле пастановы рады было пачата фармаванне вайсковых падраздзяленняў з мясцовых жыхароў. Былі створаны два палкі - Слуцкі пад камандаваннем Паўла Чайкі (пазней яго змяніў Ахрэм Гаўрылавіч) і Грозаўскі на чале з капітанам Лукой Семянюк. Іх аб'ядналі ў Слуцкую брыгаду. Агульнае камандаванне войскамі ажыццяўляў Антон Сокал-Кутылоўскі.

Баі паміж атрадамі, сфармаванымі пераважна з сялян, і бальшавікамі доўжыліся больш за месяц. Да палкоў, сфармаваных паводле пастановы Рады, далучыліся беларускія часткі войска генерала Станіслава Булак-Балаховіча - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады арганізацыі «Зялёны дуб».

Першапачаткова беларусам удавалася стрымліваць войскі праціўніка і разгарнуць контрнаступленне. Слуцкая брыгада правяла шэраг паспяховых нападаў побач у раёне Капыля і Цімкавічы. Супраць беларускіх атрадаў беспаспяхова змагалася Омская дывізія Чырвонага войска. На ўсім стокіламетровым фронце Капыль - Цімкавічы - Вызна бальшавікі вымушаныя былі адступаць. Беларускія аддзелы мелі вельмі моцную падтрымку з боку мясцовага насельніцтва, але ім не хапала зброі і амуніцыі. У наступныя дні баявыя дзеянні прадоўжыліся ў раёне у вёсак Быстрыцы, Васільчыцы, Варабейчыцы, Дашкавай, Васілішкі, Лютовічы і Морач. Слуцкая брыгада вызваліла ад бальшавікоў шэраг населеных пунктаў.

Разгортваўся актыўны антыбальшавіцкі супраціў. Да сялянскага войска далучалася ўсё больш і больш людзей.

Сітуацыю зламала толькі пастанова Масквы перакінуць на беларускі фронт дадатковыя часткі Чырвонага войска з цэнтральнай Расеі, а таксама атрады, якія складаюцца з бурат і кітайцаў. У канцы снежня 1920 г паўстанцы былі вымушаныя адступіць на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якую кантралявалі польскія войскі.

«Слуцкi збройны чын» стаў прыкладам для многіх іншых жыхароў краіны. Беларусы вялі партызанскую барацьбу супраць бальшавікоў і пасля таго, як Чырвонае войска заняло тэрыторыю Слуцкага павета.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках