2 траўня 2024, Чацвер, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан спыніў пастаўкі электраэнэргіі ў Расею

10
Казахстан спыніў пастаўкі электраэнэргіі ў Расею

Пастанова выкліканая дэвальвацыяй рубля.

Казахстан спыніў пастаўкі электраэнэргіі ў Расею з 24 лістапада гэтага года. Пра гэта распавёў старшыня праўлення кампаніі Самрук-Энэрга Алмасадам Саткаліеў, піша цэнтральнаазіяцкая навінавая служба.

«Мы спынілі з 24 лістапада пастаўкі электраэнэргіі ў Расею праз дэвальвацыю (расейскага рубля). Гэта не выгадна стала для нашых станцый. Страта гэтага рынку - істотны момант», - адзначыў Саткаліеў.

Ён дадаў, што ў пытанні паставак вугалю ў 2013 годзе і да сярэдзіны гэтага года пастаўкі ў Расею ажыццяўляліся ў адпаведнасці з падпісанымі кантрактамі коштамі вышэйшымі, чым на ўнутраным рынку. Цяпер, з ягоных слоў, кампанія сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі ў плане коштаўтварэння праз шэраг прычын.

«Першае - гэта негатоўнасць расейскай эканомікі агулам прымаць наш вугаль па больш высокіх коштах. У Расеі існуе дзяржпраграма замяшчэння нашых вуглёў... Другая прычына - гэта дэвальвацыя рубля, якая мае месца», - удакладніў ён.

Раней паведамлялася, што Казахстан разглядае варыянт пошуку альтэрнатыўнага рынку збыту казахстанскага вугалю на фоне запуску ў Расеі праграмы па пераводзе вугальных станцый з казахстанскага на Кузбаскі вугаль. Як адна з мер прапаноўвалася нарасціць унутранае спажыванне вугалю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках