2 траўня 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла: У 1920 годзе беларусам было ясна, адкуль ідзе пагроза

3
Івонка Сурвіла: У 1920 годзе беларусам было ясна, адкуль ідзе пагроза

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў у гадавіну «Слуцкага збройнага чыну».

Тэкст звароту прыводзіць «Радыё Свабода».

«Няхай памяць натхняе нас», - словы гэтыя прамовіў на святкаванні канадскага Дня герояў - 11 лістапада - прадстаўнік каралевы ў Канадзе Дэвід Лойд Джонсан.

З нагоды нашага Дня герояў, у гэтую 94 гадавіну першага дня «Слуцкага збройнага чыну», віншую ўсіх вас з нашым вялікім нацыянальным святам і жадаю, каб памяць пра нашых герояў дала нам сілу давесці да перамогі распачатую імі барацьбу за свабоду сваёй зямлі.

Слуцакам не было патрэбы задумвацца, ад каго абараняць сваю незалежную дзяржаву. Да сямідзесяцігадовага прамывання мазгоў нашага заняволенага народа усім было ясна, адкуль ішла пагроза.

Дарагія сябры, памятайце слуцакоў. Успомнім з удзячнасцю ўсіх нашых продкаў, якія цягам нашай гісторыі абаранялі наш край. Дзякуючы іх мужнасці мы яшчэ жывем і ведаем, хто мы», - гаворыцца ў звароце Івонкі Сурвілы.

Нагадаем, 27 лістапада 1920 года пачаліся баявыя дзеянні паміж слуцкімі палкамі БНР і часткамі Чырвонага войска. Гэты дзень беларускія патрыёты адзначаюць як Дзень герояў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках