2 траўня 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tumblr стала самай хуткарослай сацыяльнай сеткай

1
Tumblr стала самай хуткарослай сацыяльнай сеткай

Сэрвіс Tumblr, які належыць карпарацыі Yahoo, стаў самой хуткарослай сацыяльнай сеткай.

Актыўная карыстальніцкая база Tumblr за апошнія паўгода вырасла на 120%, паведамляе TechCrunch са спасылкай на даследаванне кампаніі Global Web Index.

Калі казаць пра колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў, лідарам сярод сацсетак стаў Pinterest - лік яго карыстальнікаў за 6 месяцаў павялічыўся на 57%, а колькасць актыўных карыстальнікаў узрасла на 111%, піша «Газета.Ru».

Instagram, LinkedIn, Twitter, YouTube і нават Google Plus абагналі па хуткасці росту карыстальнікаў Facebook, самую папулярную сацсетку ў свеце: колькасць акаўнтаў на Facebook за 6 месяцаў павялічылася на 6%, а колькасць актыўных карыстальнікаў - усяго на 2%.

Самым хуткарослым мабільным сацыяльным дадаткам стала Snapchat - сэрвіс для абмену «знікаючымі» паведамленнямі, асабліва папулярны сярод падлеткаў і моладзі. За год колькасць карыстальнікаў Snapchat павялічылася на 56%, за ім ідуць Facebook Messenger і Instagram з 52% і 47% адпаведна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках