2 траўня 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны былы дырэктар школы алімпійскага рэзерву

3
Арыштаваны былы дырэктар школы алімпійскага рэзерву

У Менску заключаны пад варту былы дырэктар школы алімпійскага рэзерву, які абвінавачваецца ў карупцыйных злачынствах.

Як паведамілі БелаПАН у цэнтральным апараце Следчага камітэта Беларусі, падчас расследавання ўстаноўлена, што 45-гадовы мянчук, у 2012 годзе займаючы пасаду дырэктара дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах, учыніў шэраг злачынстваў супраць інтарэсаў службы.

Жадаючы рэгулярна атрымліваць прэміі, дырэктар беспадстаўна падпісваў аплатныя даручэнні і акты аб выкананні падраднай арганізацыяй будаўніча-мантажных работ на аб'ектах спартыўнай школы, у той час як названыя працы не выконваліся ў поўным аб'ёме і ў тэрмін. На падставе падложных дакументаў у адрас будаўнічай арганізацыі неправамерна пералічана бюджэтных сродкаў амаль на 250 млн. рублёў.

Выбар нядобрасумленнага падрадчыка дырэктар школы ажыццяўляў, зыходзячы са сваіх карыслівых інтарэсаў, рэгулярна атрымліваючы ад кіраўніка будаўнічай фірмы хабары ў беларускіх рублях і далярах ЗША. У некалькі этапаў ён прыняў незаконныя ўзнагароды на суму больш за 70 млн. рублёў.

Дзеянні былога кіраўніка дзяржаўнай установы следчымі кваліфікаваныя як злачынствы, прадугледжаныя ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення дзяржаве шкоды ў асабліва буйным памеры), а таксама ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў буйным памеры).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках