23 красавiка 2024, aўторак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Пуцін пагражаў Парашэнку праз пасрэднікаў

7
Станіслаў Бялкоўскі: Пуцін пагражаў Парашэнку праз пасрэднікаў

У тэлефоннай размове Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным не маглі прысутнічаць пагрозы.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Обозревателю" выказаў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

"Гэта не пуцінскі стыль. Пуцін нічога не кажа наўпрост, у адкрытую", - сказаў ён, адказваючы на пытанне аб магчымых пагрозах, агучаных падчас тэлефоннай размовы 26 лістапада.

На думку Бялкоўскага, Пуцін не мог агучваць пагрозы яшчэ і з той прычыны, што "ён выдатна разумее, што гэтая гутарка можа быць зафіксаваная і прад'яўленая сусветнай супольнасці як доказ агрэсіўных планаў, якія ён фармальна ўсяляк адмаўляе". У гэтым кантэксце палітолаг нагадаў, што адмаўленне прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны - "важная частка дактрыны" Пуціна.

Такім чынам, у тэлефоннай размове 26 лістапада Уладзімір Пуцін "фармальна не пагражаў" Пятру Парашэнку, але "перадаў пагрозы праз нейкіх асоб", у тым ліку пасрэднікаў на Менскіх перамовах - Віктара Медведчука і Уладзіслава Суркова. У прыватнасці, на думку Бялкоўскага, гаворка магла ісці аб магчымасці поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, аб "наступе так званых апалчэнцаў, фактычна расейскіх войскаў, на Марыўпаль і Бердзянск".

Нагадаем, 26 лістапада адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Пуціна і Парашэнкі. У СМІ агучвалася інфармацыя аб тым, што прэзідэнт Расеі пагражаў прэзідэнту Украіны, аднак пазней абедзве прэс-службы кіраўнікоў дзяржаў абверглі гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках