2 траўня 2024, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваны ў шпіянажы расеец адмаўляецца пакідаць Польшчу

16
Падазраваны ў шпіянажы расеец адмаўляецца пакідаць Польшчу

Расейскі журналіст быў западозраны ў шпіянажы ў Польшчы.

Леанід Свірыдаў, журналіст дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Russia Today», запатрабаваў удакладнення падрабязнасцей абвінавачвання супраць яго, якія да гэтага часу трымаліся ў сакрэце, паведамляе Associated Press (пераклад - charter97.org).

Свірыдаў быў пазбаўлены права працаваць у Польшчы менш, чым праз два тыдні пасля таго, як польскія ўлады затрымалі высокапастаўленага вайсковага польскага чыноўніка і польска-расейскага адваката праз падазрэнне ў шпіянажы на карысць Масквы.

Свірыдаў заявіў, што лічыць справу супраць яго палітычнай, а таксама яе наступствы. Таксама ён адзначыў, што польскія ўлады адмаўляюцца прадаставіць яму фактычныя абвінавачванні супраць яго. Ён сказаў, што не мае дачынення ні да аднаго з падазраваных у шпіянажы, якія ў дадзены момант знаходзяцца пад арыштам.

«Я не ведаю іх і ніколі не ведаў іх раней», - сказаў саракавасьмігадовы журналіст пасля трохгадзіннай сустрэчы з эміграцыйнымі чыноўнікамі ў Варшаве. Ён паведаміў, што спрабаваў пераканаць улады дазволіць яму застацца ў Польшчы, дзе яны пражыў 17 гадоў. Рашэнне будзе агучанае ў пачатку наступнага тыдня.

«Гэтая сітуацыя - сапраўдная трагедыя для мяне», - сказаў ён, - «Я не павінен нікуды з'язджаць, каб пачынаць усё з нуля».

Міністр замежных спраў Гжэгаж Схетына сказаў, што ў мінулым месяцы ў Свірыдава былі «дзіўныя адносіны» з бізнесам і лабістамі. Польскае Міжнароднае агенцтва бяспекі, якое палічыла яго пагрозай краіне і папрасіла аб ягонай высылцы, не паведамляе падрабязнасцей.

МЗС Расеі асудзіў польскія крокі і назвала іх «дзёрзкімі» і «абсалютна нематываванымі», а таксама папярэдзіў пра магчымыя наступствы.

Таксама паведамляецца, што Свірыдаву адмоўлена ў праве працаваць у Чэшскай рэспубліцы ў 2006 годзе праз абвінавачванне ў шпіянажы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках