2 траўня 2024, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта маркі Brent упала да $74,26

28
Нафта маркі Brent упала да $74,26

Цана барэля паўночнаморскай нафты Brent упершыню з верасня 2010 года апусцілася ніжэй за $75 за барэль.

Падчас сённяшніх таргоў на біржы ICE Futures кошт ф'ючэрсаў Brent з пастаўкай у студзені 2015 апускаўся да $74,26 за барэль, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 1 верасня 2010 года, паведамляе РБК.

Падзенне нафтавых коштаў звязваюць з паведамленнямі аб тым, што на сённяшнім пасяджэнні АПЕК было прынятае рашэнне не зніжаць дзейныя квоты на здабычу нафты.

Раней эксперты Lloyds Bank заявілі, што ад сённяшняга рашэння АПЕК залежыць лёс рубля і іншых сыравінных валют.

«Калі АПЕК не стане скарачаць здабычу, каціроўкі нафты могуць абрынуцца да $70 за 1 бар. Тым самым пад ціскам апынуцца сыравінныя валюты», - адзначылі аналітыкі Lloyds Bank.

«Нафта можа зваліцца яшчэ на $10 пасля рашэння АПЕК не скарачаць квоты на здабычу нафты», - кажа галоўны эканаміст па Расеі і СНД «Рэнесанс Капітал» Алег Кузьмін. Паводле ягоных слоў, гэта - негатыўная навіна як для эканомікі Расеі, так і для рубля. Кузьмін дапусціў, што рубель можа ўпасці да 50 руб. за даляр. Пры гэтым «Рэнесанс Капітал» захоўвае прагноз на 2015 год у сярэдніх узроўнях коштаў на нафту на ўзроўні $80-90 за барэль і сярэднегадавы курс даляра на ўзроўні $42 руб.

Адразу пасля з'яўлення навін аб зыходзе пасяджэння АПЕК курс рубля, які прыкметна вырас падчас сённяшніх таргоў на Маскоўскай біржы, зноў пайшоў уніз. Да 18:10 маскоўскага часу курс даляра складаў 47,666 руб., што на 27,8 кап. вышэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў, курс еўра - 59,5075 руб., што на 29,05 кап. вышэй учорашняга закрыцця.

Нагадаем, што 8 верасня 2014 кошт нафты Brent упершыню з чэрвеня 2013 года знізіўся ніжэй за адзнаку ў $100 за бар. Яшчэ ў чэрвені 2014 цана на Brent складала больш за $115 за бар., але з тых часоў звалілася больш чым на 30%.

У сярэдзіне лістапада эксперты Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) паведамілі, што тэндэнцыя да зніжэння нафтавых коштаў яшчэ не вычарпала сябе. Паводле іх слоў, зніжэнне попыту на нафту з боку Кітая і рост нафтаздабычы ў ЗША прывядуць да таго, што ў пачатку 2015 года цэны на нафту ўпадуць ніжэй цяперашніх мінімумаў.

Адначасова прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўлады дапускаюць магчымасць «катастрафічнага зніжэння коштаў на энерганосьбіты» і пралічваюць тое, як будзе развівацца ў гэтай сітуацыі эканоміка краіны.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках