2 траўня 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія кампаніі будуць ладзіць карпаратывы ў Менску

27
Расейскія кампаніі будуць ладзіць карпаратывы ў Менску

Беларускія чыноўнікі прапануюць буйным расейскім кампаніям праводзіць карпаратывы ў Менску.

Гэтую ідэю агучыў начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Менгарвыканкама Андрэй Новікаў, піша TUT.BY.

На ягоную думку, менскія дамоўленасці аб Украіне стварылі Менску самы лепшы піяр за апошнія 10 гадоў. Большы нават, чым чэмпіянат свету ў хакеі.

Выступаючы падчас круглага стала аб праблемах развіцця гатэльнага бізнесу, Андрэй Новікаў заявіў, што кіраванне будзе рэкамендаваць кіраўніцтву Менгарвыканкама закладваць у бюджэт на 2015 год «прасоўванне горада як месца для эканамічных і палітычных дыскусій».

У прыватнасці, ёсць задумка сабраць у Маскве прадстаўнікоў 70 найбуйнейшых кампаній Расеі і прапанаваць ім праводзіць карпаратыўныя мерапрыемствы ў Менску.

Фота: event.ru

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках