28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Трэба рыхтавацца да зімовага наступу баевікоў

2
МЗС Украіны: Трэба рыхтавацца да зімовага наступу баевікоў

Міністр замежных спраў Украіны заклікаў урад Нямеччыны паскорыць надаванне дапамогі Кіеву ў сувязі з вайсковай агрэсіяй Расеі.

Пра гэта Павел Клімкін заявіў у інтэрв'ю газеце Bild, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы зноў бачым перамяшчэнне расейскіх войскаў, таму павінны падрыхтавацца да зімовага наступу», - заявіў міністр.

Са слоў кіраўніка украіснкага МЗС, украінскім вайскоўцам неадкладна неабходныя дызельныя рухавікі для транспартных сродкаў, якія перавозяць асабісты склад, - Украіна ўжо запытвала іх у Нямеччыны. «Тут важна хуткае развязанне пытання, Украіна тэрмінова мае патрэбу ў павелічэнні падтрымкі», - падкрэсліў Павел Клімкін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках