Прадстаўляючы акцыю «СтопМат», расейскі чыноўнік мацюкаўся (Відэа)
7- 28.11.2014, 11:07
- 9,924
Чыноўнік расейскай футбольнай прэм'ер-лігі Сяргей Чобан прадставіў акцыю #СтопМат.
Sovsport.ru прыводзіць ягоныя словы.
Калі не чуваць, вось што ён кажа. Гэта проста п'еса!
- Дзе футболка, б ..., якую я прасіў? - пытаецца Чобан. - СтопМат, на...
- Зараз прынясу, - адказваюць.
- Гэты тормаз, б...., епта... Ды нашто, папрасі хлопчыкаў і дзяўчынак, няхай прынясуць.
- Прынясі футболку, - кажа камусьці іншы чалавек.
Праз некалькі хвілін у кадры зноў з'яўляецца Чобан.
- Няхай гэта будзе эмацыйна, няхай гэта будзе нарматыўна ўсё ж такі, - кажа Чобан. - Руская мова дазваляе выказаць маляўнічасць эмоцый і нават шэптам. Так, Сяргей? - Звяртаецца Чобан да таго, у каго патрабаваў футболку.
- Так, - адказваюць чыноўніку.