Пад Менскам пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод
9- 28.11.2014, 14:15
- 10,022
Новае прадпрыемства размесціцца на плошчы 9 га каля палігона «Трасцянецкі».
Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара КУП «Экарэс» Віталь Пасюцін, піша «Ежедневник».
Заказчыкам новага аб'екта выступае ГП «Гардарбуд». Праект распрацоўвае РУП «Белкамунпраект». На заводзе плануюцца сартавальныя лініі і вытворчасці ў перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Магутнасць аб'екта складзе 100 тысяч т адсартаваных адходаў у год.
Праект будзе рэалізаваны на працягу 2017 года.