Ва Украіну з Расеі ўехала 11 танкаў, 4 КамАЗы і 2 «Тыгры»
8- 28.11.2014, 14:41
- 15,072
27 лістапада на падкантрольную тэрарыстам тэрыторыю з тэрыторыі Расеі заехала калона вайсковай тэхнікі і жывой сілы.
Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер РНБА Андрэй Лысенка, паведамляюць «Украінскія навіны».
З ягоных слоў, зафіксаваная калона вайсковай тэхнікі ў складзе 11 танкаў, 4 КамАЗаў, 2 аўтамабіляў «Тыгр».
Акрамя таго, на падкантрольную тэрарыстам тэрыторыю напярэдадні было ўвезена з тэрыторыі Расеі 3 танкі, 2 бронетранспарцёры, 121 КамАЗ і 22 грузавікі «Урал».
Частка грузавікоў перавозіла вайскоўцаў.
Лысенка дадаў, што ў адваротным кірунку выехала каля 100 грузавікоў і 2 устаноўкі «Град».