25 красавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Сувораў: Раптоўны распад чакае Расею на працягу года

140
Віктар Сувораў: Раптоўны распад чакае Расею на працягу года

І ён можа пачацца ў кожны момант.

Пра гэта заявіў пісьменнік і былы афіцэр савецкай выведкі Віктар Сувораў у інтэрв'ю для праграмы «Polska i Świat», польскага тэлеканала TVN24 (пераклад - charter97.org).

У сваёй найноўшай кнізе «Азбука Суворава» ён апісвае найважнейшых расейскіх і савецкіх кіраўнікоў, якія зрабілі вялікае ўздзеянне на лёс Еўропы і свету. Вельмі крытычна пісьменнік ацаніў у ёй Уладзіміра Пуціна, які на ягоную думку з'яўляецца пагрозай для свету.

Віктар Сувораў рэзка не пагадзіўся з ацэнкай прэзідэнта Расеі як «геніяльнага стратэга».

- Дзе тут праява геніяльнасці? Дзе дасягненні? Ёсць нафта, газ, золата, уран, алюміній. Ёсць усё, а краіна памірае. Ну сапраўды, геній, - іранізаваў расейскі пісьменнік.

У Віктара Суворава аднак ёсць і больш сур'ёзныя папрокі ў адрас Уладзіміра Пуціна. У гутарцы ён нагадвае аб выбухах у жылых дамах у Расеі, якія 15 гадоў таму далі нагоду для ўварвання ў Чачэнію, а таксама аб знішчэнні малайзійскага самалёта ва Украіне.

- У Пуціна кроў на руках. Ён увесь пагружаны ў крыві. Гэта былі страшныя злачынствы, якіх нельга дараваць, - ацэньвае пісьменнік.

Віктар Сувораў не верыць, што Уладзіміру Пуціну атрымаецца аднавіць імперыю. Наадварот, пісьменнік перакананы, што Расею чакае распад, а яе прэзідэнта - адхіленне ад пасады. Пра гэта сведчыць паступовая эканамічная і грамадская дэградацыя.

- Адбываецца імклівы заняпад Расеі. Раптоўны пераварот або раптоўны распад яе на часткі можа пачацца ў кожны момант. Даўжэй, чым год яна не пратрымаецца - дадае Віктар Сувораў.

На думку былога савецкага выведніка, нягледзячы на балючыя страты, Кіеў выйдзе з расейска-ўкраінскага канфлікту, пераадолеўшы ўсе цяжкасці.

- Стратэгічна Украіна ўжо перамагла, паколькі прачнуўся народ, - падсумаваў Сувораў.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках