Швецыя ўзмоцніць ваенны патэнцыял
- 28.11.2014, 18:40
- 3,707
Стакгольм накіраваны на больш цеснае супрацоўніцтва з краінамі Балтыі.
Пра гэта заявіў у пятніцу міністр абароны Швецыі Петэр Хультквіст які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вільні, паведамляе РІА "Навіны".
"Важнейшая задача - павялічыць ваенны патэнцыял Швецыі і ўмацоўваць узаемадзеянне з суседзямі", - заявіў міністр абароны Швецыі.
Ён дадаў, што Стакгольм накіраваны на больш цеснае супрацоўніцтва з краінамі Балтыі і абмен выведзвесткамі.
Урад Швецыі ўхваліў больш цеснае ўзаемадзеянне ў рамках партнёрскіх праграм з НАТА, аднак "ва ўрада няма ніякіх планаў у далучэнні да Альянсу", адзначыў Хультквіст.
Нагадаем, 17 кастрычніка шведскія вайскоўцы пачалі ўзмоцненыя пошукі замежнай падводнай лодкі ў Балтыйскім моры. Мясцовая прэса сцвярджала, што аб'ектам аперацыі можа быць расейская субмарына. У Мінабароны Расеі адзначылі, што "пошукі расейскай падлодкі ідуць беспаспяхова, таму што яе там не было".
У аўторак, 21 кастрычніка, галоўнакамандуючы Шведскім войскам заявіў, што Узброеныя сілы Швецыі гатовыя ўжыць зброю, каб прымусіць "неўстаноўленае падводнае судна" падняцца на паверхню.
23 кастрычніка Швецыя адклікала частку вайсковых сіл, якія займаліся пошукамі, а ўжо на наступны дзень - роўна праз тыдзень пасля пачатку мабілізацыі - пошукавая аперацыя была беспаспяхова завершаная.