Раснафта набывае ў Total долю ў буйным НПЗ у Нямеччыне
15- 29.11.2014, 11:12
- 8,526
Нафтаперапрацоўчы завод у Шведцэ вырабляе дзясятую частку бензіну на рынку Нямеччыны.
Расейская кампанія «Раснафта» набывае ў французскай кампаніі Total долю ў 16,7 адсотка ў нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве PCK Raffinerie GmbH Schwedt, размешчаным у нямецкім горадзе Шведцэ, паведамляе «Нямецкая хваля».
Дакументы, якія абумоўліваюць асноўныя ўмовы ўгоды, падпісалі ў пятніцу, 28 лістапада, кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын і галоўны выканаўчы дырэктар Total Патрык Пуяне.
Прадпрыемства ў Шведцэ з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у Нямеччыне. Яго бензінам запраўляецца кожны дзясяты аўтамабіль у краіне.
У 2013 годзе «Раснафта», паводле ўласных звестак, паставіла ў ФРГ 23,3 мільёна тон нафты, што складае 26 адсоткаў усяго нафтавага імпарту ў Нямеччыне.