Антыбальшавіцкаму паўстанню ў Палессі - 95 гадоў
18- 29.11.2014, 15:33
- 22,604
95 гадоў таму ў мястэчку Лагішын пад Пінскам пачалося ўзброенае паўстанне супраць бальшавікоў.
На працягу ўсёй савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў мясцовыя жыхары трымалі абарону ад Чырвонай Арміі, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Лагішынцы арганізавалі моцны партызанскі атрад і нават разбілі часткі Тухачэўскага, якія рухаліся на Варшаву», - распавёў краязнаўца Эдуард Злобін. - Бальшавіцкія войскі пятага Заходняга фронту былі з Лагішына выгнаныя. І тады ж у Лагішыне быў створаны партызанскі атрад, які змагаўся за незалежнасць. Асабліва цяжкія баі тут былі ў 1920 годзе. Нават існуе такая брашура, выдадзеная ў савецкай Расеі значна пазней, у якой апісаны знакаміты Лагішынскі бой, калі мясцовы атрад выбіў войскі Тухачэўскага. У Лагішыне захаваліся могілкі таго часу».
Восенню 1939 года, падчас паходу ў Заходнюю Беларусь, Чырвоная Армія заняла Лагішын, але амаль 15 гадоў мясцовыя жыхары аказвалі супраціў новай уладзе. Толькі ўлетку 1954 бальшавікам удалося знішчыць антысавецкі атрад, які ўзначальваў мясцовы настаўнік гісторыі.