6 траўня 2024, панядзелак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у Вялікай Брытаніі: закрыты ўезд у горад Катэрык

4
Выбух у Вялікай Брытаніі: закрыты ўезд у горад Катэрык

Моцны выбух прагрымеў у раёне брытанскага горада Катэрык, дзе знаходзіцца буйны гарнізон узброеных сілаў краіны.

Аб гэтым паведамляе SkyNews. Няма звестак ні пра пацярпелых, ні аб месцы выбуху, аднак траса А1, што вядзе ў горад, была перакрытая ў абодвух кірунках. У праваахоўных органах сцвярджаюць, што гэта прэвентыўная мера, піша NEWSru.com.

«Рух аўтатранспарту перакрыты не толькі на аўтатрасе, але зачыненыя ўсе дарогі, якія вядуць у Катэрык», - адзначае SkyNews. Вядома, што перакрыты ўчастак трасы А1 даўжынёй каля 10 км, які ідзе ўздоўж вайсковых казармаў.

Прадстаўнік гарнізона ў Катэрыку заявіў, што не мае інфармацыі аб тым, на якой адлегласці ад казармаў адбыўся выбух. На момант напісання нататкі няма звестак ні пра сутнасць НЗ, ні аб магутнасці выбуху.

Таблоід Mirror, вядучы онлайн-трансляцыю ў сувязі з выбухам, паведамляе аб вялікай колькасці вайскоўцаў і паліцэйскіх у раёне закрытай трасы.

У выніку мер, што прымаюцца ў гэтай частцы Англіі, цяпер з’віліся буйныя дарожныя коркі, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак Мінабароны Вялікай Брытаніі, у Катэрыку раскватараваныя каля 13 тысяч вайскоўцаў, чальцоў іх сем'яў і абслугоўваючага персаналу. Па плошчы мясцовы палігон - самы вялікі ў краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках