У Аўстраліі ўстаноўлены рэкорд у колькасці каляднай ілюмінацыі
4- 29.11.2014, 21:13
- 8,625
У Канберы аўстраліец Дэвід Рычардс устанавіў рэкорд у святлодыёдным калядным асвятленні.
Лік выкарыстаных святлодыёдаў - 1.194.380 - унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Калядная 3D-інсталяцыя размешчаная на плошчы 41 тыс. кв. метраў, піша gazeta.ru.
Рычардс стварыў яе ў падтрымку дабрачыннага фонду, які займаецца прадухіленнем раптоўных смерцей дзяцей ва ўзросце да шасці гадоў.