5 траўня 2024, Нядзеля, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канатаходзец пакарыў хмарачосы Чыкага без страхоўкі

2

Знакаміты амерыканскі канатаходзец Нік Валенда ўстанавіў новы рэкорд.

Ён прайшоў па нацягнутым тросе паміж Чыкагскі хмарачосамі «Марына Сіці Тауэрз» і «Барнэт Білдынг» над гарадской ракой. Затым мужчына прайшоў другую частку маршруту - паміж двума вежамі «Марына сіці Тауэрз» з завязанымі вачыма пры ветры хуткасцю да 40 км/г, паведамляе BBC.

На выпадак магчымага падзення канатаходца тэлевізійная трансляцыя ягонай хады ішла з дзесяцісекунднай затрымкай.

Валенда - прадстаўнік цыркавой дынастыі канатаходцаў. У чэрвені 2012 года ён стаў першым чалавекам больш чым за 100 гадоў, якія прайшлі па канаце над Ніягарскім вадаспадам.

Год пазней мужчына аналагічным спосабам фарсіраваў частку Вялікага каньёна на вышыні 450 метраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках