5 траўня 2024, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Выбары ў ДНР і ЛНР бескарысныя

6
ААН: Выбары ў ДНР і ЛНР бескарысныя

У ААН не прызнаюць выбары, якія прайшлі ў ДНР і ЛНР.

Выбары ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках» з'яўляюцца бескарыснымі. Пра гэта заявіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка Арганізацыі аб'яднаных нацый (ААН) Фархан Хак, піша РІА «Новости».

«Генеральны сакратар ААН некалькі дзён таму выступіў з заявай з нагоды бескарыснасці гэтых канкрэтных выбараў», - сказаў суразмоўца агенцтва. З ягоных слоў, цяпер гэтая пазіцыя ААН застаецца ў сіле.

Раней афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дужарык заявіў, што Пан Гі Мун не падтрымлівае выбары ў ДНР і ЛНР. «Гэтыя выбары сур'ёзна парушаюць Менскі пратакол і мемарандум, якія тэрмінова неабходна цалкам выканаць», - сказаў Дужарык. «Генеральны сакратар заклікае ўсіх падтрымаць гэтыя дамоўленасці і супрацоўнічаць у мірным урэгуляванні канфлікту», - дадаў афіцыйны прадстаўнік ААН.

Нагадаем, МЗС Украіны заклікае сусветныя дзяржавы асудзіць выбары ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках», якія прайшлі 2 лістапада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках