5 траўня 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Зяленскага хочуць абвясціць персонай нон грата ў Расеі

18
Уладзіміра Зяленскага хочуць абвясціць персонай нон грата ў Расеі

Украінскага актора Уладзіміра Зяленскага хочуць абвясціць персонай нон грата ў Расеі, а фільм «8 новых спатканняў» не дапусціць да паказаў.

Адпаведную заяву на імя міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага, кіраўніка дэпартамента культуры Масквы Сяргея Капкова, старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па культуры Станіслава Гаварухіна і кінапракатчыкаў адправіў старшыня моладзевага руху «Справядлівая Сіла» Ілля Свірыдаў, піша газета «Известия».

«Гэты» шоўмэн «на змесце ворага Расеі - Ігара Каламойскага - з'яўляецца прынцыповым і сістэмным антырасейскім прапагандыстам. Ён неаднаразова выступаў на канцэртах у падтрымку так званай АТА, даваў бясплатныя выступы перад Нацгвардыяй і нават асабіста ахвяраваў адзін мільён грыўняў на барацьбу з сепаратыстамі. Пры ўсім гэтым Зяленскі прыкрываецца статусам артыста камічнага жанру, маўляў гэта ўсё ў жарт», - гаворыцца ў заяве.

Таксама Свірыдаў падрыхтаваў заяву на імя кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, так як раней, з ягоных слоў, Зяленскі «здзекваўся з кадрамі з пахавання бацькі Кадырава» у сваёй гумарыстычнай перадачы.

Са слоў рэжысёра камедыі «8 новых спатканняў» Маруса Вайсбэрга, Зяленскі любіць рускі народ і не жадае спыняць супрацоўніцтва з Расеяй.

«Ён 5 гадоў пражыў у Маскве, ён сам сябе з расейцам атасаямляе. А тое, што цяпер вакол яго адбываецца, - штучна створаны міф», - адзначыў рэжысёр.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках