5 траўня 2024, Нядзеля, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пуцін і аўтамат Калашнікава ў рэкламе менскага клуба Dozari

41

Матрошкі, Крэмль, прэзідэнт Пуцін і аўтамат Калашнікава - так рэкламуе вечарыну «расейцам быць модна» скандальна вядомы менскі клуб.

Яна прайшла 1 лістапада. А 2 і 3 лістапада ў праграме - Russian night, паведамляе «Радыё Свабода».

«Эх, душа расейская! На прасторах Dozari сёння зможа разгуляцца сапраўдны патрыёт расейскага каларыту: матрошкі будуць усміхацца, а запацелыя чарка ды пад балалайку палепшыць восеньскую ноч. Калі ўнутры вас жыве агеньчык неўтаймоўнай расейскай весялосці, сапраўднага гарэзнага вісуса і гулякі - рыхтуйце сані, народ, ды імчыцеся ў Dozari, дзе расейцам быць модна!» - так зазывае на вечарынкі сайт клуба.

У праграме - расейска-народны performance, некалькі ды-джэяў і Show Ballet Dozari.

Клуб Dozari не адзіны, які праводзіць тэматычныя расейскія вечарынкі. Кожную нядзелю ў Jack Club праходзяць «Расейскія ночы».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках