5 траўня 2024, Нядзеля, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Bugatti» згарэў у менскім гандлёвым цэнтры

12

У сталічным ГЦ «Суседзі», што на Даўгінаўскім тракце, загарэлася машына.

Полымя ахапіла мадэль, стылізаваную пад Bugatti Veyron Roadster. Гэтыя машынкі служаць для забавы дзяцей, аснашчаны невялікім электрарухавіком, якія сілкуюцца ад акумулятара. Мяркуючы па ўсім, менавіта ён і загарэўся. Са слоў відавочцаў, супрацоўніца гандлёвага цэнтра паспела вынесці «Bugatti» да таго, як распаўсюдзіўся адкрыты агонь, піша onliner.by.

«З жонкай ішлі поруч буцікаў, нас абагнала жанчына, якая цягнула дзіцячую машыну з акумулятарам, - напісаў карыстальнік форуму Scrooge. - Ад машыны ішоў дым. Яна выцягнула машыну на вуліцу і пакінула каля ўваходу. Праз некалькі хвілін машына загарэлася. Дыму было вельмі шмат. Дыхаць у краме, каля ўваходу было немагчыма. У выніку амаль цалкам выгарэла».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках